Ответ: Согласно статье 11 Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Итальянской Республики о международных пассажирских и грузовых автомобильным перевозках требуется разрешение на въезд в Италию грузового автомобиля общей массой до 6 тонн (4600т). В статье 12 перечислены категории перевозок, освобожденные от разрешений.
ІІ. ГРУЗАВЫЯ ПЕРАВОЗКІ
Артыкул 11
1. Перавозчык, што зарэгістраваны ў дзяржаве аднаго з Дагаворных Бакоў, які ажыццяўляе перавозку грузаў паміж дзвюма дзяржавами, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі, павінен мець дазвол, які выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы другога Дагаворнага Боку, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 12 и рашэннямі Змешанай камісіі аб тым, што для гэтых перавозак дазвол не патрэбны.
Дазвол сапраўдны для паездкі туды і назад.
2. Пры ажыццяўленні грузавых перавозак уезд, перамяшчэнне і знаходжанне транспартнага сродку, а таксама вадзіцеляў на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку на ўзаемных умовах могуць быць пастаўлены пад асаблівыя ўмовы, кантроль і меры засцярогі ў той ступені, у якой гэта выклікана патрабаваннямі бяспекі дзяржавы.
3. У адпаведнасці з гэтым Пагадненнем пад “транзітнымі перавозкамі” разумеюцца перавозкі, якія ажыццяўляюцца праз тэрыторыю дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў і маюць пункт прызначэння ў трэцяй дзяржаве, пры гэтым у дзяржаве, праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца транзіт, не праводзіцца пагрузка або разгрузка грузу.
Артыкул 12
1. Для ніжэйпералічаных перавозак грузаў не патрабуецца дазвол, які прадугледжаны артыкулам 11, калі іншае не абумоўлена дзеючымі нормамі, якія рэгулююць увоз (вываз) у (з) дзяржаў Дагаворных Бакоў, а таксама правоз транзітам па іх тэрыторыях названых грузаў, для якіх патрабуецца спецыяльны дазвол іншых кампетэнтных органаў:
1) пахавальныя перавозкі;
2) перавозкі матэрыялаў, прызначаных для выстаў;
3) нерэгулярныя перавозкі грузаў у аэрапорт або з аэрапорта ў выпадку змянення ўмоў палёту;
4) перавозкі багажу прычэпамі, пасчаплянымі з транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі пасажыраў, а таксама перавозкі багажу пры дапамозе транспартнага сродку любога тыпу, які рухаецца ў напрамку аэрапортаў або з іх;
5) паштовыя перавозкі;
6) перавозкі грузаў, неабходных для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі, асабліва падчас стыхійных бедстваў;
7) перавозкі каштоўных грузаў (напрыклад каштоўных металаў), якія ажыццяўляюцца спецыяльнымі транспартнымі сродкамі і якія суправаджаюцца паліцыяй або іншымі органамі аховы;
8) перавозкі запчастак для сродкаў марскіх або паветраных зносін;
9) перамяшчэнне парожняга транспартнага сродку, які прызначаны для перавозкі грузу замест транспартнага сродку, які выйшаў са строю на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, а таксама вяртанне ў парожнім стане адрамантаванага транспартнага сродку. Перавозка грузаў транспартным сродкам, які замяніў няспраўны транспартны сродак, ажыццяўляецца па дазволу, выдадзеным на перамяшчэнне транспартнага сродку, які выйшаў са строю;
10) перавозкі пчолаў і малькоў рыб.
2. Пералік перавозак, названых у гэтым артыкуле, якія ажыццяўляюцца без дазволаў, можа быць зменены Змешанай камісіяй.